НАВІНЫ


Расьце беспрацоўе 03.12.2008

Крызыс дайшоў да беларускага рынку працы. Пацьвярджаюць гэта кадравыя агенцтвы ў размове з газэтай «Комсомольская правда в Беларуси». Першымі пацярпелі банкаўскі сэктар, будаўнічыя кампаніі, фірмы, якія гандлююць складаным тэхналягічным абсталяваньнем.

У беларускіх прадстаўніцтвах шматлікіх расейскіх і ўкраінскіх кампаніяў супрацоўнікам прапануюць сысьці ў адпачынак за свой кошт на пару месяцаў. Акрамя гэтага шматлікія кампаніі, каб не звальняць пэрсаналу, пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень.
Крызыс на рынку працы выкарыстоўваюць працадаўцы, зьніжаючы зарплату для новых працаўнікоў. 


Polskie Radio SA: reklama| archiwum| studia muzyczne| Chór PR w Krakowie|

Polska Orkiestra Radiowa| Orkiestra Kameralna PR AMADEUS| Redakcja Katolicka| Radiowe Centrum Kultury Ludowej| Radiowa Agencja Nagrań i Koncertów| Studio Reportażu i Dokumentu|

zamówienia publiczne|

Mapa strony RSS Podcast Kontakt Forum

Copyright © Nowe Media, Polskie Radio S.A. Wszelkie prawa zastrzeżone