Адзіны помнік дарозе ў Беларусі
Недалёка ад Маладэчна, на трасе ля вёскі Мясаты, знаходзіцца помнік Віленскаму тракту, які быў усталяваны ў 1979 г.
Помнік складаецца з чатырох асобна пастаўленых валуноў. На адным зь іх зьмешчана схема тракту, дзе можна пабачыць Менск, Радашковічы, Краснае, Маладэчна, Смаргонь, Ашмяны й Вільню, шашу й чыгунку паміж Менскам і Вільняй, а таксама межы Маладэчанскага раёну. На іншых шыльдах зьмешчыны доўгі пералік выдатных дзеячаў культуры, сярод якіх: Сымон Будны, Міхал Агінскі, Тарас Шаўчэнка, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Ядвігін Ш., Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Міхась Чарот, Цішка Гартны, Браніслаў Тарашкевіч, Максім Гарэцкі, Тамаш Зан, Кастусь Каліноўскі, Зьмітрок Бядуля, Рыгор Шырма, Язэп Драздовіч, Уладзімер Караткевіч, Аркадзь Куляшоў, Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны, Пятрусь Броўка й шмат іншых, якія праходзілі й праяжджалі па гэтым шляху.
Сьвятлана Багданава
Схема Віленскага тракту на адным з валуноў
Цытата Янкі Купалы (датуецца 1939 г.), дзе ўзгадваецца шлях празь Менск, Маладэчна й Вільню
На двух шыльдах разьмешчаны доўгі пералік вядомых асобаў, якія пакінулі свой сьлед на самым старажытным гасьцінцы
Сярод іх нашыя суайчыньнікі й госьці зь іншых краін.