Пажар у гадавіну трагедыі ў шахце Галемба
21.11.2008
Дакладна два гады таму ў шахце Галемба ў польскай мясцовасьці Руда Сьлёнска адбыўся выбух мэтану й вугальнага пылу. Ахвярамі сталі 23 шахцёры. Была гэта найбуйнейшая трагедыя ў польскай вуглездабычы за апошнія 30 гадоў.
Трагедыя аднак стала яшчэ большай. Сёньня ўначы ў гэтай жа шахце адбыўся пажар. Лічба параненых складвае 19 асобаў. На глыбіні 830 мэтраў згарэў трансфарматар. З шахты былі эвакуяваныя 29 гарнякоў.